Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш У засені палічак і карцін

У засені палічак і карцін
Пад крыламі кахання і Шагала
Святло было, ды сонца не хапала,
І моцы не ставала, каб сысці.
Паветра ёсць, а вецер не для нас –
Ён б’ецца з вітражом у рукапашнай.
Цяпер – далёкі, вечна – недасяжны.
І рана, каб сказаць: “У добры час”.
На пальцах і душы мазоль смыліць
Ад неперагартанага маўчання.
Мы дрэвамі аднойчы, мабыць, станем:
Кара не скура – болей не баліць.
А з засені палічак і карцін
Пад крыламі кахання ды Шагала
Я не сышла, але ў табе растала.
Таму ты зноў – прабач – зусім адзін.

Верш У засені палічак і карцін - Кацярына Глухоўская