Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш … Як лянотна бывае балбесу

Як лянотна бывае балбесу
Варушыць сваёй пятаю кропкай.
“Я, маўляў, пад свой пледзік залезу,
А вы там – хоць мурлыкайце коткай!”

Ты мой змрок разагнала каметай –
Не камячу свой час, бы газету.
Табе – дзякуй за гэта. І ведай:
Я з табой – хоць да края сусвету!

(Менск, 27.01.2016)

Верш … Як лянотна бывае балбесу - Іван Цвірка