Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Звярыныя вочы з-за кратаў за мной назіраюць



Звярыныя вочы з-за кратаў за мной назіраюць;
Жалезная сетка паўстала між намі мяжой…
А вочы ўсё сочаць, маўкліва мяне дакараюць;
І я незваротнасць быцця адчуваю душой.

Лаўлю гэты позірк, і думкі пульсуюць у скронях,
Што людзі палююць за глупствам, марнуюць свой час,
і свет наш – звярынец, мы самі жывем у палоне,
таму нават злоўлены звер – больш свабодны за нас.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Звярыныя вочы з-за кратаў за мной назіраюць - Ірына Хадарэнка