Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я стану тою зоркаю

Я стану тою зоркаю,
Што ўспыхвае раптоўна
І фальш атрутай горкаю
Знішчае паслядоўна.
Ці мо калючай ружаю,
Што зацвітае ў багне
І ўпарта з сілай мужнаю
Свабоды вечна прагне.
Альбо слязой празрыстаю,
Што поўніцца адчаем
І за журбой імглістаю
Жыцця не прыкмячае…

Я маю здольнасць гэткую:
Змяняць сваё аблічча.
Адкрытая й таемная
Душа кагосьці кліча.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я стану тою зоркаю - Ірына Хадарэнка