Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой самотны і велічны край!

Мой самотны і велічны край!
Ты згубіўся ў маўклівай глушы.
Лепш на свеце не знойдзеш, бадай,
Для змарнелай ад смутку душы.

Доля горкая нашай зямлі
Між Харыбдай і Сцылай ляжыць.
Ой, чаму ж не паўстала, калі
Распіналі цябе на крыжы?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мой самотны і велічны край! - Ірына Хадарэнка