Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краіна, вартая любові

Краіна, вартая любові,
Дзяржава, вартая вайны…
Чаму згадзіліся, панове,
Надзець на ногі кайданы?

Сваіх багоў нашто зракліся,
А трон чужынцам аддалі?
Цяпер нясе, нібыта лісце,
Нас вецер часу ўздоўж раллі.

Ралля спустошана бясплоддзем,
Традыцый сохнуць карані.
Чаму не можаш, мой народзе,
Сябе ад здзеку бараніць?

Узровень годнасці скаціны
Вышэй людскога ў сто разоў,
Калі халуйства павуцінне
Звісае нават з абразоў.

Амаль пазбаўленая мовы,
З душой, здранцвелай ад маны,
Краіна – вартая любові,
Дзяржава – вартая вайны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Краіна, вартая любові - Ірына Хадарэнка