Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошняя скрыжаль

Чортавы тузін
Склаўся з пялёсткаў
Дзікіх цюльпанаў,

Кімсьці сарваных
Хціва і жорстка
Летам на лузе.

Стомленай Музе
Статак анёльскі
Служыць старанна:

Слоў вершаваных
Доўгую лёску
Звязвае ў вузел.
Лабірынты душы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошняя скрыжаль - Ірына Хадарэнка