Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Анархічныя алегорыі

Агонія агністай акварэлі
Адчайна апраменьвала аблокі.

Асуджаны аслепнуць ад апёку,
Анёл атрутай абліваў арэлі.

Аблада адчуванняў ачмурэлых
Ахутвала аскетаў адзінокіх.

Азмрочыўшы аблічча абалонкі,
Абстрактныя абрысы абгарэлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Анархічныя алегорыі - Ірына Хадарэнка