Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каханне малітвай назвала

Каханне малітвай назвала.
Душы патаемнасць-алтар.
Я Вашай самотаю стала,
А Вы-мой прытулак для мар.

У дождж навальнічны спатканне.
Між сполахаў грозных з-за хмар
Для Вас я нябёсаў насланне,
А Вы-мой нязгасны пажар.

Сустрэч і растанняў аповесць
Слязою на гронках рабін.
Для Вас я ўсяго выпадковасць,
А Вы-мой найсветлы ўспамін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каханне малітвай назвала - Ірына Ляшкевіч