Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Хоць вайна і жаночага роду

У адказ на верш А. Тарбаева”Горлаўская мадонна”

Хоць вайна і жаночага роду,
Толькі людзям не дорыць жыццё,
А пакуты нясе і нягоды,
Смерці баль, а яшчэ – забыццё.

І да сэрца дзіця не прытуліць,
Калыханку яму не спяе,
Бо ніколі не стане матуляй,
Забірае жыццё, не дае!

Не кахае, нічога не любіць,
Замест сэрца – пустэча ў грудзях.
Ненавідзіць, бязлітасна губіць,
У вачах адбіваецца жах!

Разгулялася зноў па сусвеце,
Ўжо ахвяраў яе не злічыць.
Льецца кроў на цудоўнай планеце,
Той, што дадзена Богам, каб жыць!

Ад імя ўсіх матуль ПРАКЛІНАЮ
Свалачэй, што кіруюць вайной,
Што ў малое дзіцятка страляюць,
Кашалёк набіваючы свой!

Гэта чортава кодла – не маці
Ваўкалакаў на свет прывяла!!!
Дай ёй, Божа, пакуты спазнаці,
Што ахвярам вайна прынясла!!!

Каб падлюкаў вайна праглынула
І, здыхаючы ў муках, на міг
Ўсім забітым у вочы зірнула-
На наступствы злачынстваў сваіх!!!!!!!!!

Верш Хоць вайна і жаночага роду - Ірына Касянкова