Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Віхурыць мяцеліца

Зноў віхурыць мяцеліца,
Дромай свет ахунае.
Снег пярынаю сцелецца.
Вецер песню спявае.

Калыханка самотная
Сзрца жалем напоўніла.
Бы пачуцці дрыготкія,
Быццам Лецейка ўспомніла.

Яго вусны гарачыя,
Рукі-сонца пяшчотнае,
Што прыйшло і што страчана,
Думкі-цені журботныя.

Бы сяброўка халодная,
У душу стукае, просіцца,
Быццам з нечым нязгодная,
Як шалёная, носіцца.

Уся самота бязмежная!
Да Вятрыскі прытуліцца,
Супакоіцца, снежная,
І пакрочыць па вуліцы.

Верш Віхурыць мяцеліца - Ірына Касянкова