Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Супярэчнасць

Не хачу болей Вас кахаць.
Не магу і не буду болей.
Толькі б сілы хапіла сказаць,
Што кахаю Вас паміж волі.

Вашы вусны-палын і мёд.
Не стрымаць мне сваю абарону.
Вашы рукі-агонь і лёд.
Як мне вырвацца з іх палону?!

Вашы вочы, бы два віры,
Закружылі мяне, зацягнулі.
Так бушуе вясна на двары!
Не на доўга мы к ёй зазірнулі.

На два сэрцы адзін магніт,
І такі, што не адарвацца.
Навальніца ў душы грыміць.
Плакаць хочацца і смяяцца.

Першы гром быў даўным даўно.
Што цяпер? Я не разумею!
Пачуццё? Ды адкуль яно?!
Я змагацца з такім не ўмею.

Не хачу болей Вас кахаць.
Не магу і не буду болей.
Толькі сілы НЕ СТАНЕ сказаць:
Шчасця хопіць, кахання даволі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Супярэчнасць - Ірына Касянкова