Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Снежная Каралеўна

Зноў расце за сумётам сумёт.
Усе дарогі ўжо замяла.
У вачах адбіваецца лёд,
І ў сэрцы ні кроплі цяпла.

Бы ў срэбры, яе валасы,
Зіхаціць у кароне крышталь.
А вятры на ўсе галасы
Запрашаюць сняжынак на баль

У раскошы і бляску зямля.
Ды яна невясёлая зноў.
Мо шукае свайго караля
Сярод белых маўклівых снягоў?

Яе коні па небу ляцяць
Быццам час, паскараючы ход.
Іх нікому ўжо не дагнаць-
Пачынае адлік Новы год.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Снежная Каралеўна - Ірына Касянкова