Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рамонак і пчолка

Пакахаў рамонак залатую пчолку,
Туліць да прынцэсы жоўтую галоўку,
На руках-лісточках гойдае, мілуе,
Шараю гадзінай да яе чаруе.

Апускае вочкі пчолка сарамліва.
Працавала бедная ўвесь дзень рупліва.
-Хоць бы не спазніцца мне дадому, мілы!
Ды ўзлятаць не хочуць стомленыя крылы.

А рамонак шэпча пра сваё каханне,
Адпускаць не хоча пчолку са спаткання,
Ціха і пяшчотна крылы абдымае,
Вуснамі гарачымі твар яе кранае…

Стомленая пчолка спала аж да рання.
Адабрала крылы ў яе каханне,
Зіхацела радасць на шчаслівым твары,
Вальсам закружылі закаханых мары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рамонак і пчолка - Ірына Касянкова