Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падарункі восені

Веснікі ў цуд адкрыла
Восень, якая зноў
Яблыкаў пах падарыла
І водар духмяных грыбоў,

Барву-дрыготкай асіне,
Дажджу-быццам пацеркі слёз,
Цяжкія гронкі рабіне,
Золата-косам бяроз.

Кіне яна без прымусу
Багацце сваё-ураджай
На ільняныя абрусы,
Толькі збіраць паспявай.

Колькі ў ёй прыгажосці!
І супярэчнасцяў шмат,
Старасці і маладосці,
Якую не вернеш назад.

Неяк, стаміўшыся зоўсім,
Цяжка, па-баб’і, уздыхне.
Сяброўка адданая восень,
Што зноўку падорыш ты мне?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падарункі восені - Ірына Касянкова