Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Любай Дзятлаушчыне



Калі мой шлях жыццёвы абарвецца,
І я з нябёсаў гляну на зямлю,
На той куток, дзе застанецца сэрца,
Куток Радзімы, што аддана так люблю,
Я папрашу:”Усемагутны Божа,
Пачуй малітву аб Радзіме дарагой,
Што згінуць без сляда ніяк не можа,
Звярні сюды лагодны позірк свой!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Любай Дзятлаушчыне - Ірына Касянкова