Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Дзе я жыву?

У прыгожай мясціне, дзе бруяцца крыніцы,
Дзе шчасліва клякоча ў гняздзе бусляня,
Дзе свой вадар духмяны людзям дораць суніцы,
І губляецца недзе усіх рэк даўжыня,

Дзе ўсе добрыя людзі цябе стрэнуць сардэчна,
Не цураюцца працы і ў міры жывуць,
Дзе вайну пахавалі назаўсёды. навечна,
І на брацкія могілкі кветкі кладуць,

Дзе цымбалы пяюць і гармонік іграе,
Беларуская полька стаяць не дае,
Салавей-чараўнік сваю песню спявае,
Я жыву. Прыязджайце ўсе да мяне!

Верш Дзе я жыву? - Ірына Касянкова