Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Першы дзень восені

Жоўтае лісце лажыцца ў далоні.
Восень сумуе. За ёю – зіма
Кіне сняжынкі сівыя на скроні.
Выйсця з палону ўзросту няма.

Толькі ўчора смяялася лета
Пасля сустрэчы з гарэзай-вясной.
Ах, ну чаму не здзяйсняецца мэта-
Каб заставацца заўжды маладой?!

Я не сумую, а слёзы ільюцца
Разам з самотным, халодным дажджом.
Кліча дзяцінства і просіць вярнуцца
У сінюю далеч, у родны мой дом…

1 верасня 2017г

Верш Першы дзень восені