Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё дае шмат падарункаў

Жыццё дае шмат падарункаў,
І ўсё ж складана вельмі жыць…
І як жа цяжка, калі ранкам
З табой каханы не ляжыць.

Яго ў пасцелі ты шукаеш,
Ласкава клічаш да сябе,
Табе здаецца, што кранаеш
Яго руку, ён пры табе.

Свайго каханага ўяўляеш
Усюды, дзе б ты ні была.
Усе перашкоды прыбіраеш,
Яму ты кажаш: ” Я твая!”

Ты верыш у тое, што каханне,
Як кветка дзіўная быцця,
Залечыць раны, дасць спатканне,
Злучыць на векі два жыцця!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жыццё дае шмат падарункаў - Інэса Дэмбская