Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Сёння кахаю

Толькі тваіх пацалункаў чакаю,
Толькі твае пацалункі мне любыя.
Сілы з іх чэрпаю
Для існавання.

Мару пра нас, як адзінае цэлае.
Мару пра нас і цяпер, і ў вечнасці.
Сёння жыву я і
Сёння кахаю!

Валадара нашых сэрцаў малю я,
Валадара ўсяго свету ўпрашаю –
Прагну састарыцца
Побач з табою!

Верш Сёння кахаю