Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ратавала, катавала

Карацеў мой дзень, як поўня.
Зоркі ў кошык я сабрала,
Залатым ён мёдам поўны.

Па сьцяжыне, па сьцябліне
Я ірвалася ў нябёсы,
Толькі любых як пакінуць
На траве сляпой і босай?

Верце мне вятры і вербы,
Верце хуткія сцяжыны –
Сёння я цалую неба
Вуснамі лясной ажыны.

Сьвітанак
Агнявою, агнявою
Мне вадою наталіцца.
Залатою галавою
Падае на шлях мой лісьце.

Усьцілае коўдрай сіняй
Восень сцежкі, дахі, ганкі
І вадой сваёй жывою
Амывае раны й ранкі.

Верш Ратавала, катавала - Іна Снарская