Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Такі прысуд

Яны сказалі: “Аб’яднаем
Братэрства наша назаўжды!
Бо наш народ заўсёды з вамі
Аднымі сцежкамі хадзіў”.

Яны сказалі-загадалі
Узвесці новаму пасад.
Старое ў цемры разстралялі
Падманных рогатам гармат.

Яны сказалі: “Вам нястала
Духоўнасці праз забабон.
Бо ж гэта гонар – і нямалы! –
Так гаманіці, як і ён! “

А люд крычыць, а люд гатовы
Пазбавіць вязьня тых пакут:
“Пакуль жыеме наша мова –
Мы будзем жыць!
Такі прысуд! “

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Такі прысуд - Ілля Касакоў