Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Смецце

Можа так атрымацца,
Што ўсіх праблем у свеце
Ня трэба вельмі баяцца
Таму што гэта толькі смецце

Усе тыя цяжкія думкі
І розных спраў суквецце,
Абстрактныя малюнкі
Усё гэта толькі смецце

З блакітных экранаў героі
Ды тыя гламурныя “ледзі”
На іх ты не глядзі парою
У іх галавах адно смецце

Даруй мне, магутны Божа
Што ў гэтым простым куплеце
Назваў я неасцярожна
Твае стварэнні смеццем

Верш Смецце