Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Развітанне

Пуста ў нашай казне,
Грошаў болей няма.
Зорка падае долу –
Дагарае яна.
Не ўзыйшло то насенне,
Хутка скончыцца хлеб.
Мы ўдваіх толькі ў свеце
Сярод дробных планет.

Усё болей цямнее
Неба над галавою.
Хоць бы толькі паспець
Развітацца з табою.
Не сустрэнемся зноўку
І не будзе ўжо нас.
На пытанні свае
Не пачую адказ…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Развітанне - Ігар Жукавец