Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Захапляцца замежнай папсой

Захапляцца замежнай папсой
Нам з табою, мой дружа, не трэба.
Ёсць у нас свой крынічны напой,
Бохан ёсць нарачанскага хлеба.

Ды і песень шчымлівых такіх,
Што сціскаецца сэрца да млосці,
Не знайсці ў краінах чужых,
Не спяюць нам замежныя госці.

Са стагоддзяў сівой даўніны
Нашы песні гучаць нібы рэха.
Словы продкаў нясуць нам яны,
На вялікую радасць і ўцеху.

Захапляцца замежнай папсой
Нам не трэба, мой дружа, з табою.
Застанёмся самімі сабой
З нашай песняй, людзьмі і зямлёю.

Верш Захапляцца замежнай папсой - Ігар Пракаповіч