Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сонцавы промні фарбуюць лістоту



Сонцавы промні фарбуюць лістоту,
Ціха плыве павуцінавы дым.
Восень ільдзінкі кідае ў воды,
Дыхае яблычным пахам густым.

Што за сінеча! Якія нябёсы!
Хочацца ўскрыкнуць: “Спыніся, жыццё!”
…Ах як пякуцца сцюдзёныя росы…
…Ах як трывожыць пачуцці асцё…

Досыць эпітэтаў… Восень, брат, восень.
Вырай крылатыя душы заве.
Літасці мы ў прыроды папросім.
Літасці ворагам і сабе…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сонцавы промні фарбуюць лістоту - Ігар Пракаповіч