Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раннія вечары восені паўнаводнай



Раннія вечары восені паўнаводнай
Ходзяць каля платоў і местачковых хат.
Ім ужо не сустрэць постаці аніводнай.
“Спіць ужо ўсё даўно…” – ціха гаворыць сад.

На аксаміт зары дрэвы паклалі рукі,
Хочуць яе абняць і не пусціць у змрок.
Дзесці за небасхіл зноўку сплываюць гукі –
Восень у садзе тым
робіць нячутны крок…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Раннія вечары восені паўнаводнай - Ігар Пракаповіч