Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньская адзінота

Неба – шэрае радно,
шэры дожджык б’е ў вакно,
чорны пёс дрымотна крэкча,
і душа мая ў цямрэчы.

Зніклі зоркі і луна…
Рып маркотны цвыркуна
цішыню спалохаў…
Жах –
А я ў цемры быццам спрах!

Адзінюткі я, адзін,
сэрца выядае сплін,
у галаве скрыгочуць шкельцы,
піва выпіта ў бутэльцы.

Шкаф адкрыў, а там шкілет –
І чамусьці пісталет,
на цвіку вісіць гармонік,
і расхрыстаны буклет.

Зачыніў шкаф – ціша дна,
ды і ў пастцы – ні храна,
сам, відаць, кавалак сыру
я забраў калісьці, сіры…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восеньская адзінота - Ігар Белкін