Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дабрыдзень, дамы і спадары!

Дабрыдзень, дамы і спадары!
Глядзіця, як між сузор’яў дальніх
барвова згарае знічка ўгары,
праменнямі ўспыхваючы развітальна.
Жывая матэрыя, не валун
каменнага асыпка шапаткога…
І я быў калісьці прыгожы і юны,
гневаўся горача і нервова,
перажываў за сваю краіну,
усялякіх выгод жадаў ёй у песнях,
але час маю струну пакінуў,
і песні моўчкі скаціліся ў бездань.

Дабрыдзень, крычу я з апошніх сіл!
Паэты з часам несумяшчальны…
Цягнікі, што знікаюць за небасхіл
Планетны клімат не парушаюць,
пыл за імі ўстае слупом,
потым абсоўваецца на шпалы
дробным россыпам ці гарбом
шчыльным, нібы агульная млявасць.
А ў астатнім выдатна ўсё, так,
за выключэннем агульнага ліха,
над ім згарае знічка мая
да апошняга нервовага ўздыху.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дабрыдзень, дамы і спадары! - Ігар Белкін