Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Берагу твой белы сон

Берагу твой белы сон,
і пяшчотна гладжу плечы,
больш аддзячыць цябе нечым,
я спустошаны даўно.

Шчабятушка ты мая,
ты стамлёная дашчэнту
ад штодзённых кампліментаў
жыція і быція!

Мне лягчэй, бо я мужык
жыццездольны, нібы лямеш,
час наш праараў, не ўцяміш,
вельмі проста, напрасткі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Берагу твой белы сон - Ігар Белкін