Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты кідаўся на вецер, здаваў сябе ва ўтыль

Ты кідаўся на вецер, здаваў сябе ва ўтыль,
Сяліўся пераважна ў палосах адчужэньня,
Знарок збаўляўся ад сваіх апошніх сіл
І пракладаў гасьцінцы ў краіну азарэньня.
Мастацтва расчапляцца ты забываў з азоў
І першы пераходзіў дарогу чорнай кошцы.
Ты паміраў ад гора і нараджаўся зноў.
Гісторыю ж хваробы ня пішуць пераможцы –
Таму на полі зроку ты прайграваў вайну
І мірна аддаваўся на волю краявіду.
Ты пачак цыгарэт выкурваў як адну,
А вокны прасякаў нязьменна ў Антарктыду,
Дзе мо твая хвароба чакала на цябе,
Сьмяротна гожая, каб вечна падабацца,
Сустрэцца выпадкова на тваёй губе
І больш ужо нідзе не сустракацца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты кідаўся на вецер, здаваў сябе ва ўтыль - Gwlan