Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Разьдзьмухаць зоркі б да сузор’яў і выгуляць туман

Разьдзьмухаць зоркі б да сузор’яў і выгуляць туман
Сысьці ў запой паветрам напоеным прывольлем
І На ўтравелым схіле сваіх жыцьцёвых ран
Скруціцца ў млечны шлях ды разьвітацца з болем

Даць сіле церця адаспацца б парваць з асфальтам і
Ўцячы ўначы зь вятрамі туды дзе ўсё высока
Расплыцца б ад усьмешкі па рэчышчах зямлі
І Мо пабачыць вечнасьць за небакраем вока

Ўвайсьці б у змову з ростам ды вышунуць надвор
Разьвеяцца на атамы і зноў сабрацца вонкі
Захоплены ў абдымкі крышталікам прастор
Бы вызваліць і зь ім жа пусьціцца ўперагонкі

Адвыкнуць бы ад успамінаў магчымых зім і лет
Пакрыць ад захапленьня сябе гусінай скурай
Ды забясьпечыць кожны асечкай пісталет
Каб кожны з маздаў здолеў сустрэць свайго ахура

А кожны бодгі сваю сатву амон жа свайго ра
Каб быў паром у выспы птушынай носьбіт мовы
Каб быў гасподзь на сьвеце мацнейшы чым хандра
І Быў прарок ягоны прыглядны ад любові

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Разьдзьмухаць зоркі б да сузор’яў і выгуляць туман - Gwlan