Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Палёт нерухомай стралы

Бязь дзьвераў разьдзьвернуты дом
бяз вокан неба ў пакоі
бязгучны удар вяслом
аглушаны бераг прыбоем

Бяз золку залочаны дзень
бязь ветру палетак хваляй
бязь цела сьцелены цень
пустыня поўная даляй

Бязь сена накіданы стог
бязь зерня наліты колас
бяз гораду бег дарог
аброк безьязыкага ўголас

Бяз сну выбуджэньне зямлі
быцьцё насупраць нікому
палёт нерухомай стралы
як зрок адкрыты сьляпому

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Палёт нерухомай стралы - Gwlan