Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Іспадчына



Расту з іспадчыны, каб напаткаць нясьмерць,
гляджу навыварат, гарнуся да Стажар.
Стажаруся вакол адвечнай бліскавіцы –
каб восьсю стаць самым у зор’я крутаверць
і слухаць трэцім вухам споведзь крыцы.
Няхай абудзіцца ўва мне мудрэц-маўчар,
што выпее знацьцё Таго з клінопісу ігліцы.
Як бог-нямко, што мовіць дзесяцьма,
зачышчу голас свой ад пустазельля сну –
у кожным слове высьмягну канечнасьць.
Мая душа паўсюль – нат дзе мяне няма, –
у прадзіве надслоў высноўваючы вечнасьць,
каб зь першакаранёў у неруш-старану
мне вырасьці да дна і чэрпаць чалавечасьць.
У дзьве руцэ няморы, Мамо, я набяру табе,
з чыіх грудзей мы дзьдзём жывое малако –
бо без жыцьця нічога ніколі неўміруча.
Я слаўлю Бацьку, садзячы сьвятарныя дубэ,
каб наша прышласьць помніла сябе праз нас рашуча.
І, выпрастаўшыся з чэрава, у немені вякоў
я болей не сагнуся – хоць быцьме мне балюча.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Іспадчына - Gwlan