Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чарнобыльцы



Проста быў вясновы дзень.
Наляцеў на неба цень.
Радуюцца людзі: “Адступіла духата!”
Скуль было ім ведаць, што на самай справе там?!
А праз пару дзён сказалі:
“Аварыю ліквідавалі,
Найгоршае даўно прайшло,
Зажывём мы, як было”.
Пастановы і ўказы –
Добры сродак ад заразы!
А дзе выйсце чалавеку,
Што хлеб сеяў там адвеку?
Ці спакойна яму спаць?
Дзетак родных гадаваць?
Жыць у гэтым брудзе?
Чакаць, што потым будзе?
І таму пайшлі яны,
Беларускія сыны,
Беларускія дачушкі,
Разляцеліся, як птушкі,
Долю лепшую шукаць,
Лёс нанова будаваць.
І па вёсках, і па хатах.
“Памажыце, чым багаты.
Дайце хлеба хоць скарынку,
Не ганіце сірацінку.
Мы таксама хочам жыць,
Па мінулым не тужыць.
Што далёка наша хата,
Мы у тым не вінаваты.
Моцна цягне нас туды:
Да палескае вады,
Да драўлянага дома –
Там радзіма, вядома.
Але нашай сірочае долі
Не хацелі б нікому ніколі, ніколі, ніколі”.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чарнобыльцы - Грант Мішэль