Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Полацкі санет

Квітнее буквіц родны першацвет,
Нягледзячы на холад і прынуку.
Радкі як шлях – накшталт старога бруку –
Між забабонаў, прымхаў і прыкмет.

Мы ў гэты каламутна-творчы свет
Прыйшлі адтуль, з вытокаў кнігадруку.
Святло нам даў і добрую навуку
Скарынаў старадаўні запавет.

Набатам б’е і ў наш няўцямны час
Наказ, нібыта пісаны для нас:

Каб шанавалі мы свае вуллі
І ведалі святыя радаводы…
Асвета – соль бацькоўскае зямлі,
Падмурак нашай будучай свабоды!

2001

Верш Полацкі санет - Георгій Ліхтаровіч