Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі сэрца сьціскаецца ад невылечнай журбы

Калі сэрца сьціскаецца
Ад невылечнай журбы,
Калі неба ад ранку
Блакітных вачэй не расплюшчвае,
Завітаю ў кнігарню,
Каб кніжку ўспамінаў набыць,
Бы ілбом прытуліцца
Да мяккай матульчынай плюшаўкі.

У кнігарні пустэльна,
І сэрца няўпэўненасьць сьсе:
Прадавачкі глядзяць ва упор
Кабыліцамі сытымі.
Мне адкажа адна:
“Успаміны прададзены ўсе,
Засталіся адно дарагія,
Якіх не запытваюць.”

Я куплю самы тоўсты
Ўжо цьвіллю пацягнуты том,
Разгарну наўздагад,
Толькі выйду з кнігарні на ганак.
І раз’ясьніцца неба
Захмараны шчыльна франтон,
І ўсьміхнецца блакітам
Завеісты студзеньскі ранак.

29.01.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі сэрца сьціскаецца ад невылечнай журбы - Георгі Станкевіч