Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Везлі сена двое



Накладзен воз аж да нябёс
I рублем добра ўціснуты.
Для вараных – пушынка воз,
Адно ім толькі свісні ты.

Воз – здрыгануўся, крактануў,
Паплыў зялёным воблакам…
Хлапец дзяўчыну прыгарнуў,
Дваім наверсе добра так!

На небе копы хтось растрос,
Як луг, яно аздоблена…
Дарога ж – скрозь паміж бяроз,
Дарога ўся ў калдобінах.

I воз – набок раптоўна тут.
Эх, што за ліха стрэслася!..
Бяроза, ўскубшы сена жмут,
Ад смеху аж затрэслася.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Везлі сена двое - Генадзь Кляўко