Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ветэраны вайны

Хоць нашу ласку і пашану
Ім аддаём усю спаўна,
Ўсё меней, меней ветэранаў,
Нанова крываточаць раны –
Да іх вяртаецца вайна.
Ідуць яны няспешным крокам –
Герой Дняпра,
Герой Дзвіны…
Ўсё аддавалі нам да кроплі,
На іх грудзях уся Еўропа
Далёкім водгуллем звініць.
І немагчымае б магчымым
Зрабіць,
Каб век іх быў даўжэй!
Як нам без іх у дялячынях?
Нашчадкі іх – за іх плячыма
І разумней мы,
І дужэй.
І нам такімі б быць заўсёды,
І нам так жыць і працаваць –
Прайсці праз золь і непагоду
І перад сонечным заходам
Унукам так усё аддаць.

Верш Ветэраны вайны - Генадзь Кляўко