Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Са звонкім смехам ручаіны



Са звонкім смехам ручаіны
Імчалі, радасць несучы,
Свой смех пазычыўшы ў дзяўчыны
Пад ціхім клёнам уначы.

А вецер той, што неахвоча
Галінкі стылыя лічыў,
Падслухаў шэпт яе дзявочы –
З сабой забраў удалячынь.

Той смех і шэпт увесь, няйначай,
Тады ўзяла з сабой вясна.
Перад душой маёй юначай
Заўжды ў даўгу была яна.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Са звонкім смехам ручаіны - Генадзь Кляўко