Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не, мы з табою не святошы



Не надыхацца, не наталіцца
Мнагаснежнай віхурнай зімой!
Смакатой маразоў не напіцца,
Не найграцца завеяй шальной!

Не нацешыцца казачным пухам
Што ў далоні, бы свята, ляціць!
Не наслухацца злой завірухі,
Калі стане па-воўчаму выць!

А на сонейку раніцай золкай
Не знайсці прыгажэйшага шоў,
Чым яскравае ззянне вясёлкі
Ў крышталёвых радах ледзяшоў!

Ўсюды – чары зімовай прасторы:
Ад студзёнага шэпту вятроў –
Да бязмоўя бялюткага мора
І тугі даляглядаў-дароў…

Ўсё вакол – на зямлі і ў нябёсах –
Выклікае дзівосны экстаз:
Дываны-саматканкі з начосам,
І прасцін дыяментавы бляск,

І карункі ірландскія шаці
На галінках настылых бяроз,
І бялюткая шапка на хаце,
І заспаны на вокнах мароз…

І вясёлыя дзеці на ганку,
І на белым кусце – снегіры…
І канькі, і нястомныя санкі,
Што, як пёркі, злятаюць з гары…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не, мы з табою не святошы - Генадзь Бураўкін