Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Час даўно пераблытаў семафоры і рэйкі

Час даўно пераблытаў семафоры і рэйкі,
Пасадзіў нас усіх у свае цягнікі.
І, пакінуўшы родныя хаты і рэкі,
Мы ў нязнаную далеч ляцім нацянькі.

Мы баімся адны на вакзале застацца
I імчым па палях, па лясах, па жыцьці.
I мільгаюць,
Мільгаюць за вокнамі станцыі.
I хто ведае,
Дзе каму трэба сысьці…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Час даўно пераблытаў семафоры і рэйкі - Генадзь Бураўкін