Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ад Чарнобыля ў небе плыве аблачынка

Ад Чарнобыля ў небе плыве аблачынка.
А па лузе ідуць хлапчанё і дзяўчынка.
Вецер шастае колкі.
Ліпкі дожджык імжыць…
І хто ведае,
Колькі
Засталося ім жыць.

Дзеўчанё яснавокае
І хлапчук светла-русы –
Па вясновай зямле ідуць беларусы.
Узіраюцца ў неба зусім без апаскі,
Каля сцежкі зрываюць паніклыя краскі.
І прагрэс перад позіркам іхнім дрыжыць.
“А ці будзем мы жыць?”
“А ці будзем мы жыць?!”

Верш Ад Чарнобыля ў небе плыве аблачынка - Генадзь Бураўкін