Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш З серыі: Пайду пісаць казкі альбо “душа, ты запрасілася ў паэткі

Алоўкам напісаць. Абы забыцца.
Дзе выйсце з кола. Цісне сенажаць.
Мае прагіны. Травы. Пахнуць. Касавіца. Показать полностью..
І небяспечна. З болем успамінаць.
Як той сабачка. Бегаю ў скрусе.
Бо так быццё… Успрымаецца лягчэй.
О не. Чамусьці спадзяюся.
Мая ты плынь. Шкадлівая. З вачэй.
Але гартуюсь. Моўчкі. Слупянею.
Ды разам з гэтым сэрцу лагадней.
Трывай, жанчына, гэтую залею…
На гэтым досыць. Сэрца – камяней.
Я не пушчу цябе ўжо больш на волю.
Навошта гэта? Шчырасць – пустата,
Нязначны адчуванні. Бо з юдолі.
Мая крыўдлівасць. Проста… прастата.

Я ў вершы збілася з радкоў – прабачце
А почырк водзіць літар карагод
І шлях бясконцы кліча ідэальнасць
Мне трэба выйсці дзесьці. Пасярод.
Ці бліжэй да пачатку…

Верш З серыі: Пайду пісаць казкі альбо “душа, ты запрасілася ў паэткі - Гануля Саладкевіч