Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На твары мінакоў кладзеццца снег

На твары мінакоў кладзецца снег,
Прыгожа абсыпае іх каўнеры.
З нябесных замярзаючых прарэх
Выскокваюць імклівыя жаўнеры.

У дрэвах затаіўшыся – блакіт
Прыцішанасць юнацкую хавае.
Да лавак сарамлівасцю прывіт.
Няспешна зверху неба ападае.

Машыны, патанаючы ў імгле,
Дарогу, як дзяўчыну, распранаюць.
Схавацца захацелася ў цяпле…
А снегападам горад ахінае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На твары мінакоў кладзеццца снег - Гануля Саладкевіч