Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне б да зор з табою дакрануцца

Мне б да зор з табою дакрануцца,
Рукі пераплёўшы паляцець…
Ціха краем вуснаў усміхнуся:
…Адзінота. Белая сумець.

Пачакаць яшчэ я пагаджуся.
Апякае пальцы чорны чай.
Толькі цеплыні жадаюць вусны…
А душа кідаецца ў адчай.

Застаецца мроі толькі песціць.
На паперы крыжыкі пісаць.
Цяжка безадказнасць сэрцу несці.
… А душы хацелася б спяваць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мне б да зор з табою дакрануцца - Гануля Саладкевіч