Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да Р



Зіма праклінае вёсны.
А я праклінаю памяць,
Што здолела мне данесці,
Што ты для мяне
Радасць.

Вачэй залацінкавых тоні
Мне мрояцца ў жудасцях ночы.
Ніхто словам мне не паможа
Ды памагаці
Ня хоча.

Я рукі да зор узнімаю
І чую іх ціхія шэпты.
Сівер змяняецца сонцам…
Каханне становіцца небам.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Да Р - Ганна Сабела