Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Змоклыя ночы, халодныя дні

Змоклыя ночы, халодныя дні.
Горад нібы ў аблоках ляжыць.
Хутка згасаюць у вочках агні.
Я б табе заспявала, але голас дрыжыць.

Каб твае думкі магла адчыніць,
Уладкавала б там мір і спакой.
І магла б я ўсмешку табе падарыць.
Але ж восенню зрэдку бывае настрой.

Ніколі ніхто не зможа спазнаць,
Што робіцца ў думках… і, нават, сама…
І шмат чаго трэба было б расказаць,
Але ты не пачуешь, бо побач няма

Верш Змоклыя ночы, халодныя дні - Ганна Лутава