Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Мне не хочацца, вельмі не хочацца

Мне не хочацца, вельмі не хочацца
Ўзварушваць у сэрцы боль.
Дык прыходзіцца, зноў прыходзіцца
Абмываць з раны свежу соль.

Сэрцу цяжка, яно засмучана,
Устрывожыў даўні ўспамін.
У жыцці ўсяго панакручана,
Ад штодзённых клопатаў стынь.

Век бяжыць, а жыццё не мяняецца,
Хто пры грОшах – той і кароль.
І каханне ўжо замяняецца
На з зялёных бумажак боль.

7 красавіка 2016

Верш Мне не хочацца, вельмі не хочацца - Галіна Хейлік