Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Сінін

Сінін – сінічка, вёсачка – крынічка,
Над галавою жураўліны клін.
Матуліныя казі над калыскай –
Мінулага дзяцінства ўспамін…
Ты мая крынічка, вёсачка – сінічка
І чуваць мне продкаў галасы,
Ды няўцешны думкі пра цябе, калыска,
Ты ў маім сэрцы назаўжды.
Апусцела вёска. Сірацінкі – хаткі
Вокнамі пустымі сумна так глядзяць.
Пранізаў мне грудзі боль тупы знянацку
Бо няма хацінкам ужо каго чакаць.
Я іду дадому ў роспачы самотнай
Памалюся Богу за ўсіх жывых,
А над вёскай роднай песняю журботнай
Пракрычаў у небе жураўліны кліч…

Верш Сінін